Перайсці да зместу

Астрыд Шведская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астрыд Шведская
шведск.: Astrid av Sverige
каралева-кансорт Бельгіі[d]
17 лютага 1934 — 29 жніўня 1935
Папярэднік Елізавета Баварская[d]
Пераемнік Фабіёла дэ Мора і Арагон[d]

Нараджэнне 17 лістапада 1905(1905-11-17)[1][2]
Смерць 29 жніўня 1935(1935-08-29)[1][2] (29 гадоў)
Месца пахавання
Род Бернадоты
Бацька Карл Шведскі, герцаг Вестэргётландскі
Маці Інгеборга Дацкая
Муж Леапольд III[3]
Дзеці Жазэфіна Шарлота Бельгійская[d], Бадуэн I і Альберт II[4]
Веравызнанне лютэранства і каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яе Каралеўская Вялікасць Астрыд (шведск.: Astrid av Sverige) (17 лістапада 1905, Стакгольм29 жніўня 1935, Кюснахт-ам-Рыгі) — першая жонка караля Леапольда III, каралева Бельгіі.

Прынцэса Астрыд Сафія Лавіза Цюра нарадзілася ў сям’і прынца Карла Шведскага, герцага Вестготландскага (18611951) і прынцэсы Інгеборгі (18781951). Па бацьку — унучка караля Швецыі Оскара II і Сафіі Насаускай, па маці — караля Даніі Фрыдэрыка VIII і Луізы Шведскай.

Прынцэса Астрыд расла разам з дзвюма старэйшымі сёстрамі Маргарытай (18991977), у будучыні прынцэсай Дацкай, Мартай (19011954), у будучыні кронпрынцэсай Нарвегіі, і малодшым братам Карлам Густавам (19112003). Атрымала хатнюю адукацыю.

заручыны Астрыд і Леапольда

На адным з баляў прынцэса Астрыд пазнаёмілася са спадчыннікам бельгійскага трона прынцам Леапольдам, герцагам Брабанцкім. Праз некаторы час у сакавіку 1926 года ён разам са сваёй маці каралевай Елізаветай прыбыў інкогніта ў Стакгольм. Маладыя людзі праводзілі шмат часу разам, каб больш даведацца адзін пра аднаго. Неўзабаве каралеўскі дом Бельгіі абвясціў пра заручыны, прычым каралева Елізавета паведаміла, што «гэта шлюб па каханні. Нічога не было арганізавана. Леапольд і Астрыд вырашылі аб’яднаць свае жыцці без якога-небудзь ціску ці дзяржаўных меркаванняў».

Грамадзянская цырымонія прайшла 4 лістапада 1926 года ў Стакгольме, а рэлігійная — 10 лістапада 1926 года ў Бруселі. Астрыд, якая вызнавала лютэранства, перайшла ў каталіцтва. У Бельгіі прынцэсу палюбілі. У народзе яе звалі «Снежная прынцэса».

Пасля трагічнай гібелі 17 лютага 1934 года яе свёкра караля Альберта I тытул атрымаў у спадчыну яе муж, які стаў каралём Леапольдам III. Прынцэса Астрыд стала каралевай бельгійцаў. Яна займалася дабрачыннасцю. Падчас эканамічнага крызісу ў Бельгіі арганізавала збор адзежы і харчавання для беднякоў. Каралева Астрыд імкнулася праводзіць шмат часу са сваімі дзецьмі, у парушэнне этыкету шпацыравала з імі па бульвары без належнай аховы.

У жніўні 1935 года каралеўская пара разам са старэйшымі дзецьмі адпачывала ў Швейцарыі. Пасля таго, як дзеці вярнуліся ў Брусель, 29 жніўня кароль і каралева адправіліся на апошнюю экскурсію, за рулём знаходзіўся сам Леапольд. На мокрай ад дажджу дарозе каля Кюснахт-ам-Рыгі на беразе Фірвальдштэцкага возера аўтамабіль занесла, і ён урэзаўся ў дрэва. Астрыд загінула імгненна, Леапольд абыйшоўся драпінамі. Паводле некаторых звестак, двадцацідзевяцігадовая каралева была цяжарная чацвёртым дзіцем.

3 верасня 1935 гады адбыліся пахаванні каралевы Астрыд.

Яе бацька, прынц Карл, напісаў у сваіх мемуарах: «Астрыд не наканавана было доўгае жыццё; яна была занадта добрая для гэтага заганнага свету. Усё яе жыццё як жонкі, маці і каралевы было такім жа кароткім, як наша паўночнае лета».

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Astrid Sophie Louise Thyra Bernadotte, Princess of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Astrid // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage